Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама выступіла на агульнанацыянальным зьездзе Дэмакратычнай партыі
Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама выступіла на агульнанацыянальным зьездзе Дэмакратычнай партыі з прамовай, у якой заклікала выбарцаў пераабраць яе мужа Барака Абаму на другі прэзыдэнцкі тэрмін як "чалавека, якому можна давяраць". Прамова была надзвычай эмацыйнай, пад канец выступу у першай лэдзі і многіх слухачоў на вачах выступмлі сьлёзы.
Тым часам галоўны апанэнт Барака Абамы – Міт Ромні, які на мінулым тыдні быў намінаваны кандыдатам ад рэспубліканскай партыі – рыхтуецца да сэрыі публічных дэбатаў зь дзейным прэзыдэнтам.
Паводле сацыялягічных апытаньняў, Ромні пакуль адстае ад Абамы зь нязначным адрывам.