4 верасьня Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавала бюлетэнь «Асьвятленьне парлямэнцкіх выбараў 2012 г. у беларускіх СМІ».
«СМІ акцэнтуюць сваю ўвагу на арганізацыі і тэхнічных аспэктах выбарчага працэсу. Галоўнай крыніцай інфармацыі для дзяржаўных мэдыяў застаюцца ЦВК і акруговыя камісіі», — расказаў кіраўнік маніторынгавай групы ГА «БАЖ», мэдыяэкспэрт Алесь Анціпенка.
Маніторынгавая група аглядала 17 беларускіх СМІ з 20 да 31 жніўня.
«Тэма выбараў не прыярытэтная для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, за выключэньнем naviny.by», — кажа Алесь Анціпенка. — «Таксама мы заўважылі тэндэнцыю дэпэрсаналізацыі ўдзельнікаў выбарчага працэсу. У тэлепраграмах перадач кідаецца ў вочы тое, што выступы кандыдатаў пазначаныя не як „выступы кандыдатаў у дэпутаты“, а як „Выбары — 2012“. Інфармацыі з прозьвішчамі выступоўцаў няма ўвогуле».
Маніторынгавая група ГА «БАЖ» аналізуе асьвятленьне выбараў рознага ўзроўню на працягу 10 год. У поле зроку трапілі 17 мэдыяў:
Электронныя СМІ (адзінка вымярэньня секунда, хвіліна, гадзіна)

- праграмы «Панарама» і «У цэнтры ўвагі» на канале «Беларусь 1»
- «Нашы навіны» на АНТ
- праграма «Радыёфакт» на Беларускім радыё
- ТРК «Гомель» — «Навіны рэгіёна»
- «Навіны» на «Гомель FM»
- ТРК «Магілёў» — «Навіны Магілёва»
- абласное радыё «Навіны»
- Інтэрнэт-рэсурсы (аналізуецца колькасьць знакаў)
- www.naviny.by
- www.belta.by
- Друкаваныя СМІ (адзінка вымярэньня — квадратны сантымэтар газэтнай плошчы)
- «Беларусь сегодня»
- «Народная воля»
- «7 дней»
- «Наша Ніва»
- «Комсомольская правда в Белоруссии»
- «Гомельская праўда»
- «Магілёўская праўда»