Значная частка апазыцыйных кандыдатаў была пазбаўленая магчымасьці выступіць па Беларускім тэлебачаньні і радыё з заклікам да байкоту парлямэнцкіх выбараў.
Іх выступы здымаюцца з эфіру пасьля папярэдняй цэнзуры. Апрача таго, са спасылкай на «тэхнічныя прычыны» адкладзены запіс тэледэбатаў зь іх удзелам. Як да гэтага ставяцца іх канкурэнты, праўладныя кандыдаты ў дэпутаты.
Дзейны дэпутат, старшыня камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка заявіў «Свабодзе», што гатовы паўдзельнічаць у тэледэбатах са сваім канкурэнтам па 105-й выбарчай акрузе, старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, як толькі на БТ будуць выпраўленыя тэхнічныя праблемы:
«Калі мне тэлефанавалі з тэлебачаньня, казалі, што цягам некалькіх дзён урэгулююць, штосьці ў іх там з абсталяваньнем... Карацей, я гатовы».
Тое, што ў ягонага канкурэнта Анатоля Лябедзькі і іншых кандыдатаў ад апазыцыі ўзьніклі праблемы з трансьляцыяй па тэлебачаньні і радыё сваіх выступаў з заклікамі да байкоту выбараў, спадар Самасейка ацаніў наступным чынам:
«Для мяне гэтае пытаньне яснае: на выбары трэба ісьці, таму што заклік да байкоту — гэта заклік да хаосу, гэта заклік у нікуды. Цяпер апазыцыя абрала прамежкавы варыянт: удзельнічаць у выбарах для таго, каб атрымаць грошы на разьвіцьцё сваіх ідэяў і ў той жа час зьняцца з выбараў, перайсьці да байкоту».
Анатоль Лябедзька зьдзіўлены падобнымі ацэнкамі юрыста Мікалая Самасейкі:
«Я гатовы правесьці сэмінар для Самасейкі і ўсіх астатніх па веданьні выбарчага заканадаўства, таму што заявы, якія яны робяць, зьдзіўляюць. У Беларусі ў людзей ёсьць канстытуцыйнае права галасаваць альбо не галасаваць. Натуральна, што ёсьць і права агітаваць за ўдзел і за байкот».
Паводле спадара Лябедзькі, пад нажніцы цэнзуры трапілі 37 «сьпікераў» АГП, і толькі 7 кандыдатаў змаглі прарвацца ў эфір радыё і тэлебачаньня. АГП абскардзіла гэтыя дзеяньні дзяржаўных СМІ ў пракуратуры.
Сярод тых, чый выступ не паказалі па тэлеканале «Беларусь 2», — кандыдат па 97-й акрузе рэжысэр Юры Хашчавацкі. Ягоны канкурэнт, старшыня суду Кастрычніцкага раёну Менску Ўладзімер Чаравач так ацаніў гэты выпадак:
«Ідзе перадвыбарчая кампанія, і час даецца, каб праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію, а не наадварот, каб заклікаць да байкоту. Выказвай сваю пазыцыю, хай народ абірае. А да байкоту я стаўлюся адмоўна».
Юры Хашчавацкі ня згодны з Чаравачом. Ён перакананы, што ні ў якім законе няма забароны на заклікі да байкоту, што ў 1995 годзе да байкоту парлямэнцкіх выбараў заклікаў Аляксандар Лукашэнка, казаў, што «ўсё роўна падмануць» — і тады гэта не лічылася незаконным:
«Асаблівае „задавальненьне“ я адчуваю ад таго, што гэта гаворыць судзьдзя. Гэта як бы падвойны доказ: з аднаго боку — незаконныя дзеяньні ўладаў, цэнзура, а з другога боку — гэта падтрымлівае судзьдзя, які павінен ведаць законы і павінен сачыць, каб не паводле закону нічога не адбывалася ў краіне».
Спадар Хашчавацкі пасьпеў запісаць тэледэбаты зь іншым канкурэнтам па сваёй акрузе, на якія кандыдат ад улады Ўладзімер Чаравач не прыйшоў. Хашчавацкі падыскутаваў на тэлебачаньні з прадпрымальнікам Леанідам Скорабагатым:
«Калі ў мяне пытаньні да Леаніда Іванавіча вычарпаліся, я сказаў, што ў мяне ёсьць пытаньне да вядучага: вам не надакучыла штодня лгаць на тэлебачаньні, якое з-за гэтага ўжо ніхто не глядзіць?»
Гэты запіс дэбатаў з удзелам Юрыя Хашчавацкага на «Беларусь 2» таксама не паказалі.
Дзейны дэпутат, старшыня камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка заявіў «Свабодзе», што гатовы паўдзельнічаць у тэледэбатах са сваім канкурэнтам па 105-й выбарчай акрузе, старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, як толькі на БТ будуць выпраўленыя тэхнічныя праблемы:
Тое, што ў ягонага канкурэнта Анатоля Лябедзькі і іншых кандыдатаў ад апазыцыі ўзьніклі праблемы з трансьляцыяй па тэлебачаньні і радыё сваіх выступаў з заклікамі да байкоту выбараў, спадар Самасейка ацаніў наступным чынам:
Анатоль Лябедзька зьдзіўлены падобнымі ацэнкамі юрыста Мікалая Самасейкі:
«Я гатовы правесьці сэмінар для Самасейкі і ўсіх астатніх па веданьні выбарчага заканадаўства, таму што заявы, якія яны робяць, зьдзіўляюць. У Беларусі ў людзей ёсьць канстытуцыйнае права галасаваць альбо не галасаваць. Натуральна, што ёсьць і права агітаваць за ўдзел і за байкот».
Паводле спадара Лябедзькі, пад нажніцы цэнзуры трапілі 37 «сьпікераў» АГП, і толькі 7 кандыдатаў змаглі прарвацца ў эфір радыё і тэлебачаньня. АГП абскардзіла гэтыя дзеяньні дзяржаўных СМІ ў пракуратуры.
Сярод тых, чый выступ не паказалі па тэлеканале «Беларусь 2», — кандыдат па 97-й акрузе рэжысэр Юры Хашчавацкі. Ягоны канкурэнт, старшыня суду Кастрычніцкага раёну Менску Ўладзімер Чаравач так ацаніў гэты выпадак:
час даецца, каб праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію, а не наадварот ...Уладзімер Чаравач...