Праўладныя кандыдаты ў дэпутаты масава адмаўляюцца ад перадвыбарчых дэбатаў з прадстаўнікамі апазыцыі.
Некаторым апазыцыйным кандыдатам даводзіцца сутыкацца зь перасьледам з боку ўладаў.
Пра такія выпадкі паведамляюць карэспандэнты нашага радыё ў рэгіянальным аглядзе «Свабоды».
Спадарыні Фаміной, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17, давялося вытрываць ператрус рэчаў і асабісты агляд. Яе зьнялі зь цягніка, калі яна вярталася з Польшчы, дзе адведвала сына.
Алена Фаміна апавяла, што памежнікі патрабавалі, каб яна паказала ім нейкія грошы:
«Прыйшлі мытнікі. Узялі пашпарт. Дзяўчына пытаецца: «Можна паглядзець вашы рэчы?» Ну, можна, чаго ж нельга... Нічога не знайшлі. Тады дзяўчына прапанавала мне задэкляраваць грошы. Пытаюся: «Якія грошы? У мяне 250 даляраў і 140 беларускіх рублёў, я вам паказала». Яна кажа: «Можа, усё-ткі добраахвотна задэкляруеце?» Кажу: «Што дэкляраваць, я не разумею! У мяне больш грошай няма!» «Пэўна няма?» — яна пытаецца. Кажу: «Пэўна!»
«Грошы шукалі ў асобным пакоі, абмацаўшы адзеньне й цела...»
Але мытнікаў гэта не спыніла. Яны загадалі Алене Фаміной выйсьці зь цягніка з рэчамі і пайсьці на ператрус ужо ў мытную залю. Калі ў рэчах зноў не знайшлося нічога падазронага, правялі асабісты агляд, абмацаўшы цела і адзеньне, працягвае спадарыня Фаміна:
«Яшчэ раз сумкі ўсё вытрасьлі, пытаюцца: «У вас пэўна больш нічога няма?» Кажу: «Няма». «А вы кандыдат?» — пытаюцца. Адказваю: «Так, я кандыдат». Тады яны паехалі па санкцыю на асабісты агляд. «Ну, — кажу, — такога прыніжэньня я яшчэ ў жыцьці не перажывала!» І ў начальніка пытаюся: «Вы ж дасьцё мне ўсе паперы, чаму здымалі з цягніка, чаму абшуквалі? Я ж ня той чалавек, што будзе маўчаць! Я ж усім пра гэта распавяду!»
Але ў паперах, атрыманых на мытні, ніякага тлумачэньня ператрусу і асабістага агляду не аказалася. Цягнік увесь гэты час трымалі на мяжы.
Алена Фаміна згадвае, што гэта не адзіны выпадак, які сьведчыць пра ўвагу да яе як незалежнай кандыдаткі.
«Вынік вобшуку: у кандыдата на дэпутата зьнікла тэчка з дакумэнтамі»
Так, 31 жніўня падчас ператрусу ў машыне, дзе ехаў яе родны брат Аляксей Гаўруцікаў, таксама кандыдат у дэпутаты, забралі тэчку зь яе дакумэнтамі. Алена Фаміна накіравала скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў Першамайскага РАУС, дзе зьнікла тэчка са сьпісам ініцыятыўнай групы ды іншымі паперамі, а таксама асабісты нататнік з адрасамі і тэлефонамі.
Агітацыйную кампанію ў рэгіёнах праводзяць больш як 25 афіцыйна зарэгістраваных кандыдатаў ад Партыі БНФ. Сярод іх — і вядомыя, і маладыя палітыкі. Да прыкладу, вэтэран партыі Рыгор Кастусёў балятуецца ў дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, а яго малады паплечнік Аляксандар Рамановіч — па Пінскай гарадзкой выбарчай акрузе № 14. Аднак перашкоды ў кандыдатаў — падобныя. Сытуацыю ўдакладняе карэспандэнт «Свабоды».
У Пінску кандыдат на дэпутата ад Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч спрабуе заклікаць на тэлевізійныя дэбаты Зінаіду Мандроўскую — дзейнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў. «Спадзяваньняў, што выклік будзе прыняты, у мяне мала», — шчыра прызнаецца юнак:
«Я хачу празь незалежныя СМІ „закінуць“ да яе зварот, каб яна пагадзілася на дэбаты. Раней я размаўляў наконт гэтага са старшынём камісіі, і ён мне сказаў, што давёў гэтую прапанову да спадарыні Мандроўскай. Таму цяпер я хачу выступіць у СМІ і нагадаць ёй пра гэтую прапанову».
У Шклове таксама ня хочуць дэбатаў
Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў таксама жадае паўдзельнічаць у тэледэбатах. І ён кажа, што зробіць гэта, хоць праўладны кандыдат, намесьнік старшыні Камітэту дзяржкантролю Аляксандар Агееў — супраць. Спадар Кастусёў тлумачыць:
«Тэледэбаты — заўтра. І мы гэтыя дэбаты правядзем з кандыдатам у дэпутаты ад партыі левых „Справядлівы сьвет“ Зінаідай Мялешчанкай. А праўладны — адмовіўся. Але на тэледэбатах я сказаў усё, што хацеў сказаць».
Карэспандэнт: «Такім чынам, у Шклове таксама пачуюць словы праўды?»
«Ва ўсякім разе, з кім я тут ні сустракаўся (а людзі мяне ведаюць добра), то ўсе маральна падтрымліваюць. І многія тут разумеюць, што выбары фальсыфікуюцца. У Шклове я іду на парлямэнцкія выбары трэцім разам. І многія кажуць: „Увесь Шклоў за цябе галасуе, чаму ты не дэпутат?“ Але яны ўсе разумеюць, чаму не дэпутат. Людзі разумеюць, што выбараў у краіне цяпер няма».
У пінчука Аляксандра Рамановіча запытваю: а ці складана яму ўдзельнічаць у выбарах, ці патрэбная дапамога, у прыватнасьці, Партыі БНФ і палітыкаў?
«Цікавасьць да выбараў у людзей вельмі нізкая. А калі людзям загадзя паведаміць, што на сустрэчы зь імі прыйдзе вядомы палітык, то тады цікавасьць будзе значна большая. На гэта я вельмі спадзяюся».
«Уладзе ніякія дэбаты не патрэбныя»
На Берасьцейшчыне праўладныя кандыдаты адмаўляюцца ад дэбатаў. Кандыдат ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў мяркуе, што яны баяцца вострых пытаньняў.
Валянцін Лазарэнкаў балятуецца па Івацэвіцкай акрузе № 11. Яго праўладны канкурэнт, дзейны дэпутат парлямэнту Леанід Кавалевіч, адмовіўся ад тэледэбатаў. Спадар Лазарэнкаў мяркуе, што Кавалевіч хоча абыйсьці вострыя пытаньні:
«За 4 мінулыя гады сам парлямэнт са сваёй ініцыятывы прыняў толькі адзін закон. Усё астатняе нараджалася ў нетрах бюракратычных структур. То бок улада пісала сама законы для сябе. Вось крызіс быў, людзі захоўвалі грошы ў банках. Гэтыя ўкладаньні зьелі напалову. І ніхто нават пальцам не паварушыў, каб падтрымаць гэтых грамадзянаў. Да прыкладу, Белаазёрск. Тут у некаторых камунальных кватэрах людзі з 2006 году на гаўбец ня могуць выйсьці, бо ён можа ўпасьці... Грошы на заробкі чыноўнікам ЖКГ ёсьць, а каб дом адрамантаваць — няма... Так мы і жывем. То, вядома, якія дэбаты? З кім дэбатаваць? Уладзе ніякія дэбаты не патрэбныя. Стварыліся чынавенска-кланавыя групы, якія пад сябе і робяць законы».
Старшыня Пружанскага райвыканкаму таксама адмовіўся ад тэледэбатаў
Кандыдат ад АГП па Пружанскай акрузе № 9 Аляксандар Кабанаў таксама застаўся без тэледэбатаў. Яго адзіны канкурэнт — старшыня Пружанскага райвыканкаму Аляксандар Юркевіч — напачатку пагадзіўся на дэбаты, а цяпер адмовіўся. Аляксандар Кабанаў кажа:
«Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён адмовіўся таму, што я буду здымаць сваю кандыдатуру. Аднак я думаю, што ўсё нашмат прасьцей. Лічу, што гэта яму зьверху загад такі прыйшоў. А якая яму справа, буду я здымацца ці ня буду?»
Зварот да выбарцаў Аляксандра Кабанава ў мясцовай газэце выйшаў адцэнзураваны. Цяпер ён чакае, ці зьявіцца ў эфіры яго тэлевыступ, у чым таксама мае сумневы.