Сёньня ў другой палове дня Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд чатырох скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.
Пра гэта «Свабодзе» паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду.
Сёньня на разглядзе звароты Алега Казлова, Сяргея Парсюкевіча, Валерыя Дробышава і Аляксея Макарава.
Раней суд ужо вынес вэрдыкт па пяці справах. У якасьці кандыдата ў дэпутаты ўзноўлены толькі былы кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка. Астатнім чатыром — адмоўлена. Ня змогуць працягнуць выбарчую гонку Дзьмітры Аўгуст, Сяргей Брыцікаў, Уладзімер Правальскі, які спрабаваў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году, і Ёсіф Круглікаў.
Таксама адмоўлена Сяргею Рабцаву — на той падставе, што ён накіраваў дакумэнты ў Вярхоўны суд са спазьненьнем.
Сёньня Вярхоўны суд атрымаў праз пошту яшчэ два звароты. Аднак прозьвішчы аўтараў гэтых скаргаў пакуль невядомыя. Такім чынам, усяго на адрас вышэйшай судовай інстанцыі паступілі 12 скаргаў.