У Віцебску яшчэ не відаць агітацыйных пікетаў у падтрымку кандыдатаў. Першым вулічную агітацыйную кампанію распачаў беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда.
У 12.30 апазыцыянэра затрымалі ў цэнтры Віцебску з плякатам «Незаконным выбарам у незаконную „палатку“ — байкот!» Цяпер ён знаходзіцца ў Чыгуначным РАУС.
Барыс Хамайда прастаяў з гэтам плякатам каля дзьвюх гадзін. Праз тэлефон ён пасьпеў паведаміць, што быў загадзя гатовы затрыманьня:
«У мяне з сабой пляцак з рэчамі — я гатовы і да суду, і да „сутак“. Але я лічу, што нічога не парушыў: цяпер ідзе агітацыйная кампанія, і байкот у Беларусі не забаронены».
Апазыцыянэр кажа, што міліцыянты складаюць на яго нейкія паперы.
Спадар Хамайда выйшаў у цэнтар гораду, на вуліцу Леніна да так званага «сіняга дома» з плякатам «Незаконным выбарам у незаконную „палатку“ — байкот!»
Паводле актывіста, зьмест пляката яскрава адлюстроўвае сутнасьць таго, што адбываецца:
«Незаконным выбарам у незаконную «палатку» — байкот! Выбары незаконныя, бо няма прававога грунту, каб праводзіць іх законна. Канстытуцыя 1994 году прыпыненая, 1996 году — нелегітымная. У выніку гэтых «псэўдавыбараў» могуць быць абраныя толькі «псэўдадэпутаты».
Арганізаваўшы першы пікет за байкатаваньне выбараў, Барыс Хамайда выказвае зьдзіўленьне, чаму гэтаксама ня робяць тыя, хто вырашыў балятавацца. Маўляў, калі праблемы з улёткамі ды плякатамі, можна выйсьці з самаробным транспарантам і тлумачыць землякам сваю пазыцыю.
Свае дзеяньні актывіст лічыць абсалютна законнымі: калі ідзе агітацыйная кампанія, то агітаваць, на яго думку, закон дазваляе і «за», і «супраць», у тым ліку супраць удзелу ў выбарах увогуле.
На працягу першай гадзіны супрацоўнікі міліцыі не выказвалі прэтэнзіяў да Барыса Хамайды. А мінакі глядзяць на актывіста зь вялікай цікаўнасьцю — усё-ткі першы агітацыйны пікет у цэнтры Віцебску.