У сталіцы Сырыі Дамаску здарыліся два выбухі. Параненыя 4 чалавекі.
Паводле сырыйскага дзяржаўнага тэлебачаньня і мясцовых жыхароў, выбухі здарыліся ў цэнтры гораду, у раёне, дзе разьмешчаныя некалькі будынкаў службаў бясьпекі, а таксама офіс віцэ-прэзыдэнта Фарука аш-Шары. Аб іншых падрабязнасьцях не паведамляецца.
Сірыйскія ўлады назвалі тое, што здарылася "актамі тэрарызму".
Раней дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў суботу пры выбуху замінаванай машыны ў паўднёвым прымесьці Дамаску загінулі 15 чалавек.
Таксама ў суботу новы міжнародны пасланьнік па Сырыі Ляхдар Брахімі заклікаў ўсе бакі канфлікту ў Сірыі спыніць узброеную барацьбу і распачаць перамовы – адзначыўшы, што, у першую чаргу, гэты заклік адносіцца да ўладаў краіны. У інтэрвію тэлекампаніі "Аль-Арабія" Брахімі падкрэсліў неабходнасьць тэрмінова правесьці рэформы "ў інтарэсах сырыйскага народу".
Пры гэтым міжнародны пасланец выключыў магчымасьць вонкавага ўзброенага ўмяшаньня ў сірыйскі канфлікт.