Адвакаты асуджаных удзельніц панк-групы Pussy Riot лічаць недапушчальнай просьбу рэдакцыі расійскай тэлепраграмы «Чалавек і закон», у якой дзяўчат заклікаюць публічна пакаяцца перад вернікамі.
Як заявіў агенцтву Інтэрфакс Мікалай Полазаў, дзяўчаты ўжо прынесьлі свае прабачэньні ў судзе, сказаўшы ўсё, што палічылі патрэбным.
Па словах Полазава, дзяўчаты возьмуць удзел у гэтай перадачы толькі пры ўмове, калі будзе ўзгоднены сцэнарны плян.
Раней у нядзелю адна з асуджаных удзельніц Pussy Riot Надзея Талаконьнікава заявіла, што не шкадуе аб праведзенай у храме Хрыста Збавіцеля акцыі супраць прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
У інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel Толоконникова падкрэсьліла, што разам з асуджанымі на двухгадовае зняволеьнне паплечніцамі, Марыяй Алёхін і Кацярынай Самуцевіч, перакананая, што вынесены ім суровы прысуд - гэта асабістая помста Пуціна.
Адказы на свае пытаньні Der Spiegel атрымаў праз адваката Талаконьнікавай.