«Бабілёнская вежа» — спэктакль міжнароднай тэатральнай школы Sypemeda

Your browser doesn’t support HTML5

30 і 31 жніўня яго паказалі ў тэатры беларускай драматургіі. Спэктакль адбываецца ня толькі на сцэне, але ва ўсёй прасторы тэатру: на лесьвіцах, у фае, калідорах і нават у ліфце. Згодна з задумай аўтараў, так глядач зможа вандраваць па тэатральным дзеяньні і непасрэдна ў ім удзельнічаць. Акторы і рэжысэры рэпэтавалі два тыдні. За гэты час яны стварылі сцэнічныя мініятуры і інсталяцыі. Асновай кожнай зь іх стала гісторыя пра Бабілёнскую вежу са Старога Запавету.