У сераду, 5 верасьня, у Менскім гарадзкім судзе будзе абвешчаны прысуд былому намесьніку старшыні Віцебскага аблвыканкаму Леаніду Кавалёву.
Былога чыноўніка абвінавацілі ў атрыманьні хабару памерам 2,5 тысячы даляраў за спрыяньне фірме, якая ладзіла фаервэркі на масавых мерапрыемствах у Віцебску ў 2010 годзе. Працэс пачаўся ў 2011 годзе, але на працяглы час спыняўся для правядзеньня экспэртыз. У спрэчках пракурор запатрабаваў для Леаніда Кавалёва 7 гадоў зьняволеньня. Абарона настойвала на невінаватасьці падабароннага, які сваёй віны не прызнаў.
Да працы ў Віцебску Леанід Кавалёў быў першым сакратаром ЦК БРСМ.
Да працы ў Віцебску Леанід Кавалёў быў першым сакратаром ЦК БРСМ.