Аляксандар Лукашэнка спэцыяльным указам даручыў сябру рады Эўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргею Румасу падпісаць пратакол аб некаторых зьмяненьнях умоваў і парадку ўжываньня ў выключных выпадках ставак увознага мыта. Згодна з гэтым пратаколам менавіта ЭЭК цяпер будзе прымаць рашэньне аб ужываньні адным з бакоў вышэйшага альбо ніжэйшага ўвознага мыта.
Гэты дакумэнт найперш цікавы для аўтамабільнага рынку, бо ён будзе рэгуляваць стаўкі ўвознага мыта на легкавыя аўтамабілі, — сказаў «Свабодзе» галоўны рэдактар газэты «Автодайжест» Анатоль Шаўчэнка:
«Мы ведаем, што Расея ўступіла ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Гэтая арганізацыя абавязвае Расею зьнізіць мыта на імпартныя тавары. Расея, каб у нейкай ступені падтрымаць сваіх вытворцаў, увяла ўтылізацыйныя зборы. Сёлета, як мне падаецца, адно накладаецца на другое, і цана аўтамабіля для пакупніка сур’ёзна ня зьменіцца.
Наколькі я ведаю сытуацыю, летась і пазалетась кошты на беларускім і расейскім рынках значна адрозьніваліся. І гэта былі залатыя гады для беларускіх дылераў, калі расейцы масава ехалі да нас па аўтамабілі. У некаторых дылераў расейцы куплялі да 90% усёй прадукцыі.
Цяпер сытуацыя рэзка зьмянілася. Больш за тое, абазначыўся зваротны адток. Цяпер беларусы едуць у тую ж Маскву, іншыя расейскія гарады па машыны».
Новы дакумэнт дазволіць Беларусі зьберагчы грошы сваіх грамадзянаў і не вывозіць іх у Расею празь зьніжэньне ўвознага падатку на дададзеную вартасьць, — кажа Анатоль Шаўчэнка:
«Гэта — ход у адказ. Я думаю, што гэта дазволіць, па-першае, захаваць сябе на беларускім рынку многім кампаніям. Наколькі я ведаю, тут цяпер ідзе літаральна барацьба за выжываньне. Зьніжэньне падатку ім дапаможа. Можа, гэта нават выкліча невялічкі бум у куплях аўто, бо ўсе ведаюць, што гэтае правіла на паўгода. А як будзе далей, то тут можа быць усё.
Мы зьвязаныя з Расеяй адзінай дамовай. А ЎГА будзе і надалей прымушаць яе зьніжаць кошты аўто. Зьніжэньне мыта — да 15%. І гэты працэс будзе паступова ісьці. Машыны будуць таньнець. І ў Расеі, і ў нас. Але мы можам гэтага дасягнуць крыху раней. І праз гэта мы можам прыцягваць да сябе расейцаў, каб куплялі ў нас аўтамабілі».
Дарэчы, Беларусь у першым паўгодзьдзі 2012 году зьнізіла аб’ём імпарту легкавых аўтамабіляў да 36 тысяч штук, што ў 7 разоў менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Пра гэтым увоз машынаў фізычнымі асобамі зьнізіўся нават у 10 разоў (да 25 тысяч штук).
З 1 ліпеня мінулага году ў Беларусі пачалі дзейнічаць правілы Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі, што прывяло да рэзкага падвышэньня мыта на імпартныя легкавікі.