Фіналісты конкурсу «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?»

Вядомы беларускі журналіст Алесь Круглякоў даслаў фатаздымак з подпісам: Беларускі дэсант на рацэ Суна, Карэлія. Жнівень 2012 года.

Фатаздымак даслаў наш чытач AlexV. Здымак зроблены на адным са сьвятаў у вёсцы Камарова (Менская вобласць), што ля Блакітных азёраў.

А вось Vova Lazz прымаў сонечныя ванны над прорваю ў 1110 мэтраў у Нарвэгіі. І адзначыў, што гэта найсмачнейшы адпачынак!

Віктар Пятроў даслаў фатаздымак з Купальля, якое гэтым летам адзначыў у мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр.

На гэтым фатаздымку Сяржук Капытка ў Менску на плошчы Незалежнасьці зь сябрамі.

Уладзімер Бакаў даслаў на конкурс здымак унучкі Дашы, якая атрымлівае пэўную асалоду ад адпачынку на лецішчы з бацькамі.

Мікола Ільючык свой фатаздымак «Жніво» падпісаў так: «Адпачынак па-беларуску — гэта праца. Няма часу адпачываць — жніво».

Лёня Аляксюткін адчуў сваю свабоду ў гарах.

Юрась Антонаў даслаў здымак, які назваў «На байдарцы». У ліпені 2012 году ён з кампаніяй сплаўляўся па Дняпры ад Смаленску да Воршы.

Ірына Хадарэнка дасланы здымак пракамэнтавала такім чынам: «Летась мне давялося адпачываць у Злучаных Штатах і сьвяткаваць разам з амэрыканцамі Дзень Незалежнасьці гэтай краіны.

Кацярына Будкевіч на сваім здымку зафіксавала папулярную сярод беларускай моладзі забаўлянку-флэшмоб «Водны бой», які адбыўся 3 ліпеня ў Салігорску.

Сяргей Ільін даслаў яскравы фатаздымак, які пракамэнтаваў такім чынам: «Проста ляжаць на роднай зямлі — гэта для мяне ўжо адпачынак!»

Кірыл Ярашэвіч адпачывае па-беларуску на Алімпіядзе-2012, таму і даслаў сьвежы фатаздымак зь Лёндану.

Міхал Румянцаў разам з фатаздымкам даслаў цэлы зварот: «Футбол — гэта актыўны адпачынак. Футбольны клюб „Пагоня“ зараз рыхтуецца да вырашальных матчаў чэмпiянату Менскай аматарскай футбольнай лігі. Прыходзьце падтрымаць „чырвона-белых“!

Алёна Верамейчык падзялілася з намі дзіцячаю радасьцю летняга адпачынку.

Саша Сычыкаў ужо больш за два гады жыве ў ЗША, але пра Беларусь не забывае. Фатаздымак зроблены ў траўні ў штаце Арызона на Вялікім каньёне, калі Аляксандар вандраваў па ўсёй Амэрыцы зь бел-чырвона-белым сьцягам.

А фатаздымак Лесі Рубцэвіч зроблены ў часе танцавальнага летніка «Пятровіца» ў вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёну.

Хтосьці вандруе па новых далёкіх краінах і пераплывае акіяны, а Andrei Duke бачыць адпачынак вось так.

Дар’я Малюта даслала фатаздымак, на якім дзяўчыны адпачываюць на фэстывалі палескай прыпеўкі «Бярозаўская сэрбіянка», што адбыўся 5 жніўня гэтага году непадалёк ад гораду Бяроза ў аграсядзібе «Шчодры заяц».

Аліса Маланка знайшла сабе прытулак і адпачынак у Вязынцы на камяні зь вершам Янкі Купалы пра гэты край: Я тут бачу свой край, Поле, рэчку і бор, Сваю матку-зямлю. Беларусь!

Для Сьвятаслава Філатава лепшы адпачынак — гэта збор ягадаў у беларускіх лясах.