Пра зьнікненьне хлопца стала вядома днём 30 жніўня, калі яго пачалі шукаць сябры. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ён быў у статусе «онлайн», але на тэлефанаваньні не адказваў. Апоўначы Алег Шрамук паведаміў, што быў на допыце ў віцебскім КДБ.
Сябар Шрамука Зьміцер Дашкевіч, кажа, што размаўляў з Алегам ноччу. Той сказаў, што гутарка ў КДБ праходзіла «нармальна», што яго «ня білі», і абяцаў пра ўсё апавесьці пазьней.
Са словаў жонкі Алесі Шрамук Дашкевічу вядома толькі тое, што хлопца затрымалі супрацоўнікі міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебска і байцы спэцназу міліцыі. Яны ўварваліся ў кватэру і без тлумачэньня прычынаў забралі Алега нібыта ў Кастрычніцкі РАУС.
Калі Зьміцер Дашкевіч спрабаваў высьветліць прычыну затрыманьня ўжо ў пастарунку міліцы, яго таксама затрымалі, дапыталі і зьнялі адбіткі пальцаў. Потым патлумачылі, што Алег Шрамук быў затрыманы за нібыта незаконныя раскопкі і штоз райаддзелу ён быў дастаўлены ў Інспэкцыю выкананьня пакараньняў і пасьля допыту а 14:30 яго адпусьцілі.
Аднак хлопец не аказваў па тэлефоне, знаёмыя ня ведалі, дзе ён. І сваякі ўжо зьбіраліся падаваць заяву пра ягонае зьнікненьне, аднак Шрамук сам адвазваўся, калі выйшаў з допыту ў КДБ.