У Віцебску затрымалі мадэратара інтэрнэт-суполкі «Надоел нам этот Лукашенко» Алега Шрамука, і ягонае месцазнаходжаньне невядомае.
Зьміцер Дашкевіч, сябра Алега Шрамука, са слоў жонкі Алесі Шрамук паведаміў, што ранкам у дзьверы кватэры Алега Шрамука пазваніла невядомая жанчына і прапанавала набыць атруту для мышэй. Шрамукі адмовіліся, але празь некаторы час гэтая ж жанчына пазваніла зноў.
Калі Алег адчыніў дзьверы, у кватэру ўварваліся супрацоўнікі спэцназу і міліцыі. Без тлумачэньня прычынаў яны забралі Алега, сказаўшы, што зьяўляюцца супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС.
Зьміцер Дашкевіч спрабаваў высьветліць прычыну затрыманьня ў райаддзеле, але яго таксама затрымалі, дапыталі, зьнялі адбіткі пальцаў і адпусьцілі, патлумачыўшы, што Алег Шрамук быў затрыманы за, нібыта, незаконныя раскопкі.
Алесю Шрамук таксама затрымлівалі для допыту і таксама заявілі пра справу раскопак, аднак не паведамілі, дзе знаходзіцца сам Алег Шрамук.
Зьміцер Дашкевіч таксама сказаў, што ў РАУС Кастрычніцкага раёну позна ўвечары на ягоны паўторны зварот заявілі, што Алег Шрамук з райаддзелу дастаўлены ў Інспэкцыю выкананьня пакараньняў і пасьля допыту а 14:30 яго адпусьцілі. Дашкевіч разам з Алесяй Шрамук мяркуе напісаць заяву пра зьнікненьне Алега Шрамука.
Карэспандэнту Радыё Свабода у РАУСе Кастрычніцкага раёну Віцебску паведамілі, што Алега Шрамука ў райаддзеле няма і яго туды не дастаўлялі.