Напрыклад, пераважная большасьць амэрыканцаў — дзьве траціны тых, хто мае залішнюю вагу — да гэтага часу не ўзялася за фізычныя практыкаваньні.
Цяпер дасьледаваньні псыхолягаў наводзяць на думку, што ня варта спадзявацца на аргумэнты кшталту здароў’е, страта вагі ды прыгожае цела як на матыватар для фізычных практыкаваньняў. Замест гэтага, экспэрты рэкамэндуюць выкарыстоўваць іншую маркетынгавую стратэгію: казаць пра фізычную актыўнасьць як спосаб паляпшэньня бягучага дабрабыту і адчуваньне шчасьця.
«Мы павінны зрабіць практыкаваньні, якія маюць дачыненьне да паўсядзённага жыцьця людзей», — кажа Мішэль Сэгар навуковы дасьледчык ў Інстытуце гэндэрных праблемаў Мічыганскага ўнівэрсытэту.
Грунтуючыся на дасьледаваньнях адносна таго, што матывуе людзей выяўляць большую фізычную актыўнасьць, доктар Сэгар пераконвае, што экспэрты павінны засяродзіцца на імгненных, так бы мовіць, цяперашніх выніках практыкаваньняў, замест пэрспэктывы скінуць праз паўгода вагу альбо атрымаць здаровую старасьць.
«Пачуцьцё шчасьця і меншая рызыка стрэсу дае больш матывацыі, чым магчымасьць не атрымаць калі-небудзь у будучыні хваробу сэрца альбо рак» — кажа доктар Сэгар. — «Фізычная актыўнасьць зьяўляецца элексірам жыцьця».