ЦВК не задаволіў скаргу Віктара Цярэшчанкі на адмову ягонай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Падчас выбараў 2010 году Віктар Цярэшчанка быў кандыдатам на прэзыдэнта. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты сталіся подпісы, якія прызнала несапраўднымі акруговая камісія. На паседжаньне Цэнтравыбаркаму Віктар Цярэшчанка падаў доказы праўдзівасьці подпісаў, а менавіта — адмысловыя заявы грамадзян. Тым ня менш, Цэнтравыбаркам пакінуў рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі ў сіле.
З гэтай нагоды сябра ЦВК з правам дарадчага голасу, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што «выбарчыя камісіі замест таго, каб станавіцца на бок грамадзян, у кожным бачаць злачынцу, шарлатана і махляра».