Літва пасьмяротна узнагародзіла першага расейскага прэзыдэнта Барыса Ельцына адной з найвышэйшых узнагарод краіны, Вялікім Крыжам Пагоні за яго падтрымку незалежнасьці Літвы і ўклад у развіцьцё двухбаковых адносін.
Удава Ельцына Наіна атрымала ўзнагароду ад прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце на цырымоніі ў Вільні ў панядзелак. Грыбаўскайце сказала, што за часы Ельцына Расія была здольная зразумець і падтрымаць імкненьне балтыйскіх народаў да незалежнасьці.
Дваццаць гадоў таму, у верасьні 1992 г., Ельцын падпісаў камюніке пра вывад — тады ўжо расейскіх — войскаў зь Літвы. Сам вывад адбыўся праз год пасьля гэтага.
Дваццаць гадоў таму, у верасьні 1992 г., Ельцын падпісаў камюніке пра вывад — тады ўжо расейскіх — войскаў зь Літвы. Сам вывад адбыўся праз год пасьля гэтага.