У Менску на 83-м годзе жыцьця памёр драматург, публіцыст і сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў Беларускай энцыкляпэдыі Алесь Петрашкевіч.
Калегі ў працы і знаўцы ягонай творчасьці называюць Алеся Петрашкевіча складальнікам гісторыі Беларусі ў драматургічных творах.
Алесь Петрашкевіч нарадзіўся 1 траўня 1930 году ў вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, працаваў на розных дзяржаўных пасадах, але ніколі ня здраджваў сваім караням, кажа беларускі гісторык, публіцыст і літаратурны крытык Анатоль Сідарэвіч:
«Ён быў чалавек свайго часу: яму давялося быць і сябрам камуністычнай партыі, і працаваць у апараце ЦК КПБ, давялося нават напісаць антырэлігійную п’еску і іншае. Але адначасна ён быў адным з тых камуністаў, якія не пераставалі быць беларусамі. Акрамя таго, у адрозьненьне ад бальшыні партапаратчыкаў, у яго была цікавасьць да навукі, і ён прафэсійна займаўся гісторыяй. У выніку ён і сышоў у навуку, бо праца ў Беларускай энцыкляпэдыі — гэта навуковая праца. У яго была такая мара — выпусьціць энцыкляпэдыю „Беларуская народная рэспубліка“. Акрамя яго, не было каму за гэта ўзяцца, і ягоны плян, распрацаваны яшчэ сем гадоў таму, так і застаўся плянам».
Алесь Петрашкевіч быў адным з заснавальнікаў Беларускай энцыкляпэдыі, шматгадовым яе працаўніком. Ягоны ўнёсак у дасьледаваньне беларускай гісторыі, разьвіцьцё драматургіі застаецца неацэнным, кажа пісьменьніца, літаратуразнаўца і крытык Лідзія Савік:
«Вядома, зьдзіўляе і шырыня, і глыбіня ведаў і поглядаў гэтага незвычайнага, унікальнага чалавека. Я лічу, што гэта адзін з самых таленавітых беларускіх пісьменьнікаў, асабліва ў галіне драматургіі. Ён выдатны энцыкляпэдыст: ён столькі ведаў, што нават цяжка было ўявіць, што ў адным чалавеку можа зьмяшчацца гэтулькі датаў, падзеяў і гісторыяў. Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай энцыкляпэдыі, разам з Броўкам яны яе засноўвалі, будавалі гэты будынак, які зараз адабралі. Калі ўзгадваеш Беларускую энцыкляпэдыю, то гэта Алесь Петрашкевіч. Ён таксама выдатны публіцыст, аўтар шматлікіх публікацыяў, якія друкаваліся ў розных выданьнях. Нават зараз памятаю: „Народзе, мой народзе“. Зьвяртаўся да нашай шматпакутнай гісторыі і да нас сёньняшніх — чаму мы такія абыякавыя да ўсяго свайго. Але найбольшы сьлед ён пакінуў у беларускай драматургіі. Ніводзін беларускі пісьменьнік не стварыў гісторыю ў драмах і трагедыях. Але, на жаль, у сёньняшняй Беларусі гэтыя п’есы ня ставяцца беларускімі тэатрамі, бо ўсе застрашаныя, усе баяцца свайго, беларускага. Алесем Петрашкевічам створаная драматургічная гісторыя Беларусі, як ня створаная, пэўна, ні ў польскай, ні ў літоўскай ці ўкраінскай літаратуры».
Лідзія Савік апошнімі гадамі жыла ў тым жа доме, што і Алесь Петрашкевіч, і ўзгадвае яго як прыязнага і добрага суседа і таварыша:
«Алеся Петрашкевіча я ведала даўно і па працы ў Энцыкляпэдыі, а паколькі жылі ў адным доме, то вельмі часта сустракаліся. Мы і на мітынгі разам хадзілі, і на вечарыны, якія адбываліся ў Саюзе пісьменьнікаў. Вядома, гаварыць пра Алеся Петрашкевіча можна вельмі шмат: ён выдатны культурны, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, драматург і публіцыст. І як чалавек ён глыбокі, памяркоўны, у яго выдатная сям’я. На вялікі жаль, жонка памерла яшчэ раней, але ёсьць цудоўная дачка, сын, унукі. Думаю, што ўсе, хто ведаў Алеся Петрашкевіча, хто зь ім побач працаваў і жыў, ніколі не забудуць гэтага выдатнага чалавека, таленавітага і дасьведчанага ва ўсіх галінах беларускай літаратуры, гісторыі і культуры. Сьветлая яму памяць».
Алеся Петрашкевіча пахавалі 26 жніўня побач з жонкай на Чыжоўскіх могілках Менску.

Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай энцыкляпэдыі, разам з Броўкам яны яе засноўвалі, будавалі гэты будынак, які зараз адабралі