Урадавы крызіс ў Кіргізстане

Алмазбек Атамбаев

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў сёньня даручыў сацыял-дэмакратычнай партыі краіны сфармаваць новую кааліцыю большасьці ў парлямэнце.
Ранейшая парлямэнцкая кааліцыя распалася на мінулым тыдні з-за выхаду зь яе двух партый — «Ата Мекен» і «Ар-Намыс». Гэта аўтаматычна пацягнула за сабой адстаўку ўраду. Сацыял-дэмакратычная партыя мае час да 17 верасьня стварыць кааліцыю і прапанаваць кандыдатуру новага прэм’ер-міністра. У адваротным выпадку мандат на фармаваньне парлямэнцкай большасьці пяройдзе да іншай партыі.

Сацыял-дэмакратычная партыя Кіргізстану была створана самім Атамбаевым — у той час, калі ён зьяўляўся адным з лідэраў апазыцыі.