Памёр Алесь Петрашкевіч

Памёр драматург і сцэнарыст Алесь Петрашкевіч, аўтар п’есы «Напiсанае застаецца» і суаўтар сцэнару сэрыялу «Час выбраў нас».
Алесь Петрашкевіч нарадзіўся 1 мая 1930 г. у вёсцы Пярэвалачня Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Аўтар сцэнароў мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў. Кандыдат гістарычных навук (1967), заслужаны работнік культуры Беларусі (1975), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданьні Беларускай Савецкай Энцыкляпедыі.

Больш падрабязны аповед пра Алеся Петрашкевіча пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Алесь Петрашкевіч: “Беларускую Энцыкляпэдыю зьнішчаюць айчынныя хунвэйбіны”