Алесь Чумакоў нарадзіўся ў Менску ў 1981-м годзе.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле адукацыі інжынэр па аўтаматычным кіраваньні і перакладчык з замежных моваў.
Падчас студэнцтва быў актыўным удзельнікам клюбаў аўтарскай песьні «Плёс», КАП БДУ і клюбу аўтарскай песьні Лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
Выконваў са сцэны творы клясыкаў і сучасьнікаў. Большасьць песень у студэнцкія гады пісаў на расейскай мове.
У 2002 г. зрабіўся сталым удзельнікам гурту сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», дзе і па сёньня сьпявае, грае на гусьлях, жалейках і шматлікіх іншых старадаўніх інструмэнтах.
У 2005 г. стварыў гурт «Келіх кола», зь якім і сёньня выконвае на ўдзе і гусьлях беларускія народныя танцы.
У 2006 г. нарадзілася ідэя перакласьці ірляндзкія гераічныя паэтычныя творы на беларускую мову. Сёньня гурт «Ceilidh Ceol» голасам Алеся Чумакова сьпявае на беларускай мове старадаўнія ірляндзкія песьні, у якіх гучыць заклік да свабоды і ўшаноўваецца памяць продкаў.
З 2010 г. Алесь Чумакоў канцэртуе таксама і як сольны выканаўца сваіх песень.

З архіву «Свабоды»
Народныя ірляндзкія песьні. Пераклад аўтара
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5
Your browser doesn’t support HTML5