Такую заяву зрабіла дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк у зьвязку з дыскусіяй аб навучаньні беларускіх сілавікоў у Нямеччыне.
«У той час як нямецкая грамадзкасьць ставіць пад сумнеў супрацоўніцтва паміж нямецкім і беларускім МУС, мы маем зьвесткі пра непрымальную датычнасьць Інтэрполу да паказальнага працэсу над Уладзіславам Кавалёвым і Дзьмітрыем Канавалавым, якія былі расстраляныя, але згодна з прававымі крытэрамі з’яўляліся невінаватымі.
Так 12 траўня 2011 генэральны сакратар Інтэрполу Рональд Кэнэт Ноўбл прыпыніў свой удзел на эўрапейскай рэгіянальнай канфэрэнцыі на Мальце дзеля таго, каб сустрэцца ў Менску з тагачасным кіраўніком МУС Беларусі Анатолем Куляшовым. Гэты візыт быў зьвязаны з красавіцкім тэрактам у менскім мэтро.
Калі на міжнародным узроўні на той час ужо існаваў кансэнсус адносна сумнеўнасьці віны асуджаных(прызнаньні з дапамогай катаваньняў, працяглы судовы працэс без надзейных доказаў), шэф Інтэрполу не знайшоў нічога лепшага як ухваліць гэтыя скандальныя дзеяньні. Ён таксама адзначыў „высокі прафэсіяналізм“ беларускіх сьледчых.
Сьмяротнае пакараньне Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава востра крытыкавалася самымі рознымі арганізацыямі ўключна з Радай Эўропы, а Лукашэнка хваліўся, што Інтэрпол мае дачыненьне да менскага расьсьледаваньня».
Паводле Марылюізы Бэк, сёлета ў жніўні Інтэрпол таксама адзначыў, што ніколькі не сумняецца ў расьсьледаваньні злачынства і ў тым, хто быў названы вінаватым.