Гомельскі грамадзкі актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Кацора 23 жніўня адмовіся быць кандыдатам у Палату прадстаўнікоў у Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе № 35.
«Я толькі што завёз і перадаў у камісію заяву, што ня буду далей удзельнічаць у так званых выбарах, паколькі ў турмах застаюцца палітзьняволеныя і ніводзін з трыццаці вылучэнцаў АГП ня ўключаны ў акрузе ва ўчастковыя камісіі. Лічу, што прыйшоў час выконваць абяцаньне — здымацца з выбараў, калі ня выкананы папярэдне агучаныя ўмовы», — заявіў Кацора.
Камісія толькі 22 жніўня зарэгістравала Ўладзімера Кацору кандыдатам у згаданай акрузе — ён вылучаны быў партыйным пратаколам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На рэгістрацыі не прысутнічаў. У заяве на згоду балятавацца ўказаў, што згодзен пры ўмове адсутнасьці ў краіне палітзьняволеных і ўключэньні ў склад участковых камісіяў усіх 30 прадстаўнікоў АГП. Пра гэта Ўладзімер пісаў і ва ўлётках, якія былі распаўсюджаны ў Савецкім раёне на пачатку бягучага году.
Па словах актывіста, яшчэ падчас падачы дакумэнтаў старшыня камісіі, начальніца аддзелу арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Савецкага раёну Ала Андрушчанка заяўляла, што, маўляў, выкананьне вылучаных патрабаваньняў не ў кампэтэнцыі акруговай камісіі.
Кацора пагаджаецца з тым, што камісія ня можа наўпрост вызваліць з турмы палітвязьняў. Але казаць пра немагчымасьць уключыць ва ўчастковыя камісіі прадстаўнікоў АГП — гэта крывадушнасьць. Акурат спадарыня Андрушчанка як начальніца аргаддзелу й займалася падрыхтоўкай сьпісаў участковых камісіяў.