23 жніўня Мікалаю Дзядку спаўняецца 24 гады. Другі дзень народзінаў ён сустракае за кратамі.
Летась — у Магілёўскай калёніі, сёлета — у Шклоўскай. Тры месяцы таму Мікалая зьмясьцілі на паўгоду ў камэру-адзіночку за шматлікія парушэньні рэжыму (у палітвязьня 12 спагнаньняў), яго пазбавілі спатканьняў з роднымі, урэзалі суму на «атаварку». У дзень народзінаў Мікалая наведае адвакат.
Жонка Мікалая Валерыя Хоціна: «Мы адмыслова папрасілі адваката сустрэцца зь Мікалаем сёньня, каб у майго мужа ў дзень народзінаў быў хоць нейкі суразмоўца. Спадзяемся, што адваката дапусьцяць да імяніньніка. Карэспандэнцыю (газэты, лісты, паштоўкі) яму дастаўляюць адзін раз на тыдзень. Таму мы дапускаем, што ўсе віншаваньні Мікалай атрымае са спазьненьнем, але адвакат перадасьць яму словы падтрымкі».