Раней паведамлялася, што на саміт у Тэгеране запрошаны і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка
Арганізацыя аб'яднаных нацый пацьвердзіла, што генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун плянуе наведаць саміт краінаў недалучэньня, які пройдзе ў Тэгеране на наступным тыдні. Паведамляецца, што Пан "выкарыстае гэтую магчымасьць для таго, каб перадаць занепакоенасьць і чаканьні міжнароднай супольнасьці" наконт іранскай ядзернай праграмы, тэрарызму, правоў чалавека і крызысу ў Сырыі.
Візыт заплянаваны з 29 па 31 жніўня.
Ізраіль і ЗША раней заклікалі генэральнага сакратара ААН байкатаваць саміт.
Напружаньне паміж Іранам і міжнароднай супольнасьцю, выкліканае ядзернай праграмай Тэгерану узмацнілася пасьля закідаў на адрас іранскіх уладаў у падтрымцы і пастаўках зброі рэжыму Башара Асада ў Сырыі.
Раней паведамлялася, што на саміт у Тэгеране запрошаны і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Беларусь – адзіная эўрапейская краіна-член арганізацыі недалучэньня.