Мартынава ўзнагародзілі ордэнам

Сяргей Мартынаў

Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Сяргея Мартынава ордэнам Айчыны трэцяй ступені.

Адпаведны ўказ быў падпісаны яшчэ ў панядзелак, якраз у той дзень, калі спадара Мартынава вызвалілі ад пасады міністра замежных спраў і прызначылі на ягонае месца Ўладзімера Макея.

Ва ўказе адзначаецца, што Сяргей Мартынаў узнагароджаны «за шматгадовую працу ў галіне зьнешняй палітыкі, плённую дзейнасьць у разьвіцьці міжнародных дачыненьняў, умацаваньні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне».