Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс сёньня падкрэсьліў, што "дэсант мядзьведзяў", які раззлаваў афіцыйны Менск, быў прыватнай ініцыятывай швэдзкіх актывістаў.
Словы Кубілюса цытуе Delfi.ru. Кубілюс сказаў, што, на яго думку, з Мtнскам хвалюючыя яго пытанmні можна абмеркаваць без пагрозfo, якія чуліся з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі.
"Наколькі мы інфармаваныя, з гэтым інцыдэнтам літоўскія ведамствы не маюць нічога агульнага, таму гэта трэба расцэньваць, як справа прыватнай ініцыятывы", - сказаў Кубілюс.
Ён выказаў надзею на тое, што на ўсе пытаньні адкажа расьследаваньне. Ён сказаў, што ў высьвятленьні абставінаў гэтай справы з Беларусьсю будзе ісьці праца у рамках дзеючых "абавязацельстваў прававой дапамогі".
"Трэба ў дадзеным выпадку падзяляць палёты ў паветранай прасторы Літвы, якія праводзяцца па ўстаноўленых правілах, і пытаньне, ці былі яны парушаныя або не, і тое, што адбывалася ў суседняй краіне", - сказаў прэм'ер-міністар.
Кубілюс сказаў, што ніяк не ацэньвае заяву Лукашэнкі аб тым, што з-за акцыі швэдаў Літве "мала ня здасца".
"Я не ацэньваю такія заявы, бо думаю, што мы з'яўляемся суседзямі, а суседзі сумесныя пытаньні могуць высьветліць і без такіх заяў", - сказаў Кубілюс.