Расейскае выданьне «Коммерсантъ» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Сяргей Мартынаў стане паслом у адной з заходніх краінаў.
Газэта называе ў якасьці магчымых месцаў працы экс-міністра ЗША ці Францыю. Аднак дыпляматычныя стасункі Беларусі з ЗША зьніжаны да ўзроўню часовых павераных, так што пры цяперашнім стане двухбаковых адносін прагноз расейскага выданьня наконт прызначэньня С.Мартынава ў Вашынгтон уяўляецца малаімаверным.
«Коммерсантъ» таксама паведаміў пра магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, газэта называе імёны памочніка прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч і старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
«Наша ніва» называе больш шырокае кола кандыдатаў: памочнікаў прэзыдэнта Валянціна Рыбакова і Віктара Лукашэнку, намесьнікаў кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Радзькова і Андрэя Тура, міністра эканомікі Мікалая Снапкова і нядаўна адпраўленага ў адстаўку за «плюшавы» дэсант старшыню памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага.