21 жніўня ў Беларусь павінны прыехаць назіральнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ. Гэта арганізацыя лічыцца найбольш аўтарытэтнай у справе назіраньня за выбарамі. Менавіта яе ацэнкі прызнаюцца як крытэр таго, наколькі тыя ці іншыя выбары адпавядаюць міжнародным стандартам і правілам.
Дата 21 жніўня зафіксаваная ў ноце АБСЭ на адрас Міністэрства замежных справаў Беларусі. У дакумэнце пазначана, што тэхнічная група найперш будзе займацца пытаньнямі арганізацыі офісу, сувязі, транспарту. Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў пачне прыбываць празь некалькі дзён пасьля прыезду тэхнічнай групы.
Для працы ў Беларусі БДІПЧ АБСЭ мае намер накіраваць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Узначаліць місію былы міністар замежных справаў Макэдоніі Антоніа Мілашоскі, яго намесьнік — прадстаўнік ЗША Доналд Бісон.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўжо заявіла, што чакае на гэтых выбарах асабліва прадузятых адзнак з боку назіральнікаў ад АБСЭ з-за скандалу паміж уладамі Беларусі і Швэцыяй:
«Тое, што спадар Эрыксан актыўна ўмешваўся ў працэс назіраньня, было падчас усіх выбарчых кампаній, якія праходзілі ў краіне. Зразумела, я думаю, што гэты канфлікт накладзе свой адбітак».
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 23 верасьня.