Асанж выступіў з прамовай з балькону амбасады Эквадору

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, які знаходзіцца ў пасольстве Эквадору ў Лёндане, зьвярнуўся з балькону амбасады з прамовай да сваіх прыхільнікаў.

Заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж, які знаходзіцца ў пасольстве Эквадору ў Лёндане, зьвярнуўся з балькону амбасады з прамовай да сваіх прыхільнікаў.

Джуліян Асанж два месяцы знаходзіцца ў будынку амбасады Эквадору.

У нядзелю ў 14 гадзінаў 20 хвілінаў па мясцовым часе ён зьявіўся на балконе амбасады і зачытаў перад мікрафонам сваю заяву.


Як перадае зь Лёндану наш карэспандэнт Натальля Галіцына, пачаў ён з падзякі Эквадору за прадастаўленьне палітычнага прытулку, пасьля чаго зьвярнуўся да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з заклікам спыніць ціск на WikiLeaks і іншыя мэдыі і вызваліць з турмаў людзей, якіх ён назваў палітычнымі вязьнямі. У прыватнасьці, ён заклікаў ЗША вызваліць Брэдлі Мэнінг — вайскоўца арміі ЗША, які забясьпечыў WikiLeaks сакрэтных дэпешаў дзярждэпартамэнту.


Гаворачы аб палітычных рэпрэсіях ў сьвеце, Асанж згадаў і панк-гурт Pussy Riot.

Паколькі балькон, зь якога выступаў Асанж, зьяўляецца часткай амбасады Эквадору, якая валодае дыпляматычнай недатыкальнасьцю, ён ня быў арыштаваны брытанскай паліцыяй.