Сырыя: улады аспрэчваюць уцёкі віцэ-прэзыдэнта

Сырыйскі паўстанец выносіць забітага таварыша з поля бою, Алепа, 16 жніўня 2012

Тэлебачаньне Дамаску перадало заяву канцылярыі віцэ-прэзыдэнта, у якім гаворыцца, што аш-Шара "ніколі не зьбіраўся пакідаць краіну і куды-небудзь зьяжджаць".
У Сырыі высокапастаўленыя прадстаўнікі ўладаў у суботу аспрэчылі паведамленьні аб тым, што віцэ-прэзыдэнт Фарук аш-Шара пакінуў сваю пасаду і схаваўся. Тэлебачаньне Дамаску перадало заяву канцылярыі віцэ-прэзыдэнта, у якім гаворыцца, што аш-Шара "ніколі не зьбіраўся пакідаць краіну і куды-небудзь зьяжджаць".

Нявызначанасьць вакол месцазнаходжаньня 73-гадовага віцэ-прэзыдэнта павялічылася пасьля заявы былога міністра нафтавай прамысловасьці аб тым, што аш-Шара знаходзіцца пад хатнім арыштам. Абдо Хуссамдзін сказаў пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу Al-Arabia.

У суботу войскі прэзыдэнта Башара Асада працягнулі абстрэлы пазіыцый паўстанцаў у некалькіх гарадах краіны. Тым часам, ААН заручылася падтрымкай з боку Расеі і Кітаю адносна прызначэньня ветэрана альжырскай дыпляматыі Ляхдара Брахімі новым міжнародным спэцпрадстаўніком па ўрэгуляваньні сырыйскага канфлікту.