Урады краін Захаду і міжнародная грамадзянская супольнасьць выказваюць занепакоенасьць і абурэньне ўчорашнім выракам Хамоўніцкага суду ў Маскве, які пакараў трох удзельніц гурту Pussy Riot Марыю Алёхіну, Надзею Талаконьнікаву і Кацярыну Самуцэвіч двума гадамі калёніі за іх акцыю ў Храме Хрыста Збаўцы пад назвай панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані».
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ Кэтрын Эштан назвала прысуд «несувымерным» i «вельмі трывожным», заклікаўшы расейскія ўлады перагледзець выракі дзяўчатам.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньні свабоды СМІ Дуня Міятавіч назвала справу Pussy Riot часткай небясьпечнага трэнду па абмежаваньні ўладамі свабоды слова і параўнала яе са справай аб плюшавым дэсанце ў Беларусі.
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле выступіў з наступнай заявай:
«Прысуд музычнаму гурту Pussy Riot гэта — адна справа. Гэта вельмі кепска для гэтых трох маладых жанчын і іх сем’яў, але гэтая справа сягае нашмат шырэй. Моцна ад гэтай справы пацярпела расейская грамадзянская супольнасьць, якую, відаць, і меркавалася запалохаць. Гэта адназначна затармозіць дэмакратычны працэс у Расеі. І мы вельмі гэтым занепакоеныя, як краіна, што мае з Расеяй блізкія эканамічныя сувязі».
Акцыі салідарнасьці з Pussy Riot i пратэсту супраць учорашняга прысуду дзяўчатам прайшлі ў двух дзясятках гарадоў сьвету, у тым ліку ў Вашынгтоне, Лёндане, Парыжы, Бэрліне, Брусэлі, Барсэлёне, Рызе, Капэнгагене, Сафіі і Нью-Ёрку.
У Кіеве актывісткі радыкальнай ініцыятывы Femen, агаліўшыся па пояс, сьпілавалі Паклонны крыж, усталяваны там у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Яны сьцьвярджаюць, што хацелі такім чынам выказаць салідарнасьць з Pussy Riot.
Ніякай афіцыйнай рэакцыі з боку расейскіх уладаў на міжнародную крытыку не паступала.
Кіраўнік расейскай праваслаўнай царквы патрыярх Маскоўскі Кірыл у гэтыя дні знаходзіцца зь візытам у Польшчы.
Найвышэйшая царкоўная рада Расейскай праваслаўнай царквы афіцыйную заяву ўчора абнародавала, у якой просіць улады праявіць міласэрнасьць да удзельніц панк-гурту, «у спадзяваньні, што яны адмовяцца ад паўтарэньня блюзьнерскіх дзеяньняў».
Пры гэтым адвакат асуджаных дзяўчат Мікалай Полазаў заявіў, што яго падабаронныя ня будуць прасіць памілаваньня, а пададуць апэляцыю ў вышэйстаячую судовую інстанцыю.