Прысуд --> http://www.svaboda.org/content/article/24679979.html тром удзельніцам расейскага панк-гурту Pussy Riot, якім Хамоўніцкі суд Масквы вызначыў па два гады калёніі кожнай, ацэньвае галоўны рэдактар каталіцкага часопісу «Наша вера» Хрысьціна Лялько
«Ня ведаю наконт пакараньня, бо гэта ўсё ж вырашае суд — і вышэйшы суд таксама, і гэты суд, зямны, як кажуць. Але як хрысьціянка, як чалавек я проста асуджаю той іх учынак, разумееце? Наконт пакараньня, наконт меры гэтага пакараньня — я напраўду ніколі не бяруся судзіць, мала гэта ці шмат. Бо як звычайны чалавек, я ніколі не бяруся выносіць прысуды іншым людзям. Хай сапраўды гэтым займаюцца суды зямныя і суды нябесныя. Але як каталічка, як хрысьціянка я, канечне, асуджаю такія ўчынкі. Канечне, калі гэта ўсё мусіруецца ў сродках масавай інфармацыі, то ясная справа, што так ці іначай, антырэкляма — гэта таксама рэкляма, як мы ўсе ведаем. Вось такая мая думка».