Кіраўніка абласной арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, вылучанага прэтэндэнтам у кандыдаты, выклікалі ў Цэнтральную выбарчую камісію № 50 з прычыны скаргі ад выбарцаў.
Яму патлумачылі, што ў паштовых скрынках некаторыя жыхары Гародні нібыта ўбачылі наклеенымі друкаваныя матэрыялы, якія ўтрымлівалі біяграфічныя зьвесткі пра яго.
Паводле Саранчукова, яму прад’явілі ўлёткі, якія выкарыстоўваліся больш як месяц таму, да забароненага для агітацыі тэрміну. Ва ўлётках Саранчукоў ад свайго імя тлумачыў выбарцам, чаму выбары ў нашай краіне нельга лічыць легітымнымі.
Саранчукову на патрабаваньне камісіі давялося даваць пісьмовае тлумачэньне, якое павінны неўзабаве разгледзець. Паказаць Саранчукову скаргі грамадзянаў у камісіі адмовіліся.