У Літве «швэдзкаму дэсанту» пагражае штраф альбо да 2 гадоў

Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы распачала сьледзтва ў сувязі з незаконным перасячэньнем мяжы і парушэньнем міжнародных лётных правілаў.

“Артыкул 291. Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы

1. Той, хто, не дамагаючыся атрымаць прытулак у Літоўскай рэспубліцы, незаконна перасёк дзяржаўную мяжу,

караецца штрафам альбо арыштам, або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

2. Ад крымінальнай адказнасці згодна з часткай 1 гэтага артыкула вызваляецца асоба, якая мае дазвол перасякаць дзяржаўную мяжу па спрошчанай схеме.

3. Грамадзянін замежнай дзяржавы, які здьзейсьніў дзеяньне, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, з мэтай з тэрыторыі Літоўскай рэспублікі незаконна перайсьці ў трэцюю дзяржаву, вызваляецца ад крымінальнай адказнасьці згодна з часткай 1 гэтага артыкула ў выпадках, калі ён ва ўстаноўленым парадку высылаецца ў дзяржаву, з тэрыторыі якой незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Літоўскай рэспублікі, альбо ў дзяржаву, грамадзянінам якога ён з'яўляецца.


Артыкул 279. Парушэньне правілаў міжнародных палётаў

Член экіпажу самалёта альбо іншага лятальнага сродкі, які парушыў правілы міжнародных палётаў пры прыбыцьці ў Літоўскую рэспубліку або пры адпраўленьні з Літоўскай рэспублікі,

караецца штрафам альбо арыштам, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў».