Бадзяжныя жывёлы: воляй лёсу і «Эгіды»

Your browser doesn’t support HTML5

Свайго першага ката сябра грамадзкага аб’яднаньня аховы жывёл «Эгіда» Натальля Зайцава падабрала на вуліцы ў 14 гадоў. Сёньня яна апякуецца цэлым каціным прытулкам. Штогод з нагоды Міжнароднага дня бяздомных жывёл 16 жніўня «Эгіда» ладзіць дабрачынныя акцыі ў гарадзкіх парках. Адмыслова да гэтай даты Натальля рыхтуе катоў ды котак, аддаючы гэтаму большую частку свайго тыднёвага адпачынку.