Зборшчыка подпісаў за незалежных кандыдатаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Уладзімера Ярашова наведаў прадстаўнік КДБ.
Найбольш яго цікавіла матывацыя ўдзелу ў выбарчай кампаніі, а таксама крыніцы фінансаваньня ініцыятыўных груп. Адмыслоўцы мяркуюць, што гэткім чынам КДБ выяўляе верагодных канкурэнтаў прадстаўнікоў праўладных структур у выбарчай кампаніі.
Магілёўскі студэнт Уладзімер Ярашоў: «Я зьбіраў подпісы за двух кандыдатаў Пунчанку і Антановіча. Яны беспартыйныя і можна сказаць, што прэзэнтуюць самі сябе. Я ўжо здаў усю дакумэнтацыю, а гадзінаў каля 11 мне ў дамафон пазваніў малады чалавек, назваў маё імя і запатрабаваў, каб я адчыніў дзьверы, сказаў, што ён з КДБ. Запытваў, хто арганізаваў выбарчыя кампаніі, хто быў ініцыятарам, хто фінансуе ініцыятыўную групу, якія арганізацыі. Асноўная цікавасьць была пра грошы: колькі плацяць за подпіс, хто плаціць і гэтак далей. А пасьля запытаўся, дзе я вучуся, хоць і ведаў, дзе. Калі я сказаў, што маю запазычанасьць і буду пераздаваць іспыт, то пацікавіўся што буду рабіць, калі не пераздам. Але я адказаў, што пераздам».
Палітоляг Юры Чавусаў: «Відавочна, што гэтая выбарчая кампанія каардынуецца і арганізуецца зусім нават не выканаўчай вэртыкальлю, а структурамі КДБ і МУС. І ў гэтым кантэксьце спэцслужбы зацікаўленыя ня толькі ў кантролі за адміністрацыйнай часткай выбарчага працэсу — гэта значыць за фармаваньне ўчастковых камісій і забесьпячэньне іх „належнай працы“, але яны таксама зацікаўленыя і ў тым, каб кантраляваць інфармацыйныя і грашовыя плыні, якія ёсьць у шэрагах беларускай апазыцыі. І ўсе так званыя патэнцыйныя кандыдаты з боку незалежных кандыдатаў уяўляюць сабой цікавасьць для спэцслужбаў акурат, як невядомая патэнцыйная сіла, якая можа зьмяніць расклад сытуацыі на пэўнай выбарчай акрузе. Спэцслужбы асьцерагаюцца патэнцыйных моцных кандыдатаў з боку так званай трэцяй сілы — з боку беларускага бізнэсу, якія могуць прафінансаваць падобнага роду палітычныя кампаніі».