Экс-прэм’ер Сырыі: Асад кантралюе 30% краіны

Мапа баявых дзеяньняў у Сырыі

Былы прэм’ер-міністар Сірыі , які на мінулым тыдні ўцёк у Ярданію і заявіў аб пераходзе на бок апазыцыі, сьцвярджае, што сілы, верныя сырыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду, цяпер кантралююць ня больш за 30 адсоткаў тэрыторыі краіны.

На прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Ярданіі Амане экс-прэм’ер Рыяд Хіджаб заявіў, што рэжым Асада «пацярпеў крах» з вайсковага, эканамічнага і маральнага пункту гледжаньня, і падзеньне яго непазьбежнае. Хіджаб заклікаў паўстанцаў працягваць узброеную барацьбу за зьвяржэньне Асада.

З найбуйнейшых сырыйскіх гарадоў Алепа і Дамаску паступаюць паведамленьні аб тым, што ўрадавыя войскі пры падтрымцы танкаў і авіяцыі пашыраюць наступ на пазыцыі паўстанцаў.

У Сырыю сёньня прыбыла кіраўнік Ведамствы ААН па каардынацыі гуманітарных апэрацый Валеры Эймас, каб абмеркаваць з прадстаўнікамі ўраду і Чырвонага Крыжа гуманітарную сытуацыю ў краіне, у асаблівасьці становішча мірных жыхароў, блякаваных або вымушаных пакінуць свае дамы з-за ваенных дзеяньняў.

А ў Савудаўскай Арабіі ў горадзе Мека пачынае працу двухдзённы саміт Арганізацыі ісламскай супрацы, на якім будзе абмяркоўвацца пытаньне аб прыпыненьні сяброўства Сырыі.