Аляксандар Лукашэнка, тлумачачы сваё рашэньне аб вывадзе беларускай амбасады са Стакгольму і закрыцьці швэдзкай амбасады ў Менску заявіў: «У нас нуль інтарэсу ў Швэцыі». Радыё Свабода плянуе падрыхтаваць сэрыю матэрыялаў пра беларускія інтарэсы ў Швэцыі ў розных галінах жыцьця, пра падтрымку Швэцыяй беларускага грамадзтва. Сёньня — аб палітычным супрацоўніцтве.
Апазыцыйны палітык Анатоль Лябедзька кажа, што меў сустрэчы з усімі міністрамі замежных спраў Швэцыі апошніх 15-ці гадоў. Гэта, на думку Лябедзькі, пацьвярджае цікавасьць швэдзкіх палітыкаў да Беларусі:
«Былі сустрэчы і з прэм’ер-міністрам, не гаворачы ўжо пра парлямэнцкае вымярэньне, — зь нейкай такой рэгулярнасьцю раз у два гады адбываліся такія візыты беларускай апазыцыі, сустрэчы на самым высокім узроўні».
Такіх сустрэч і перамоваў у Стакгольме прадстаўнікі беларускай улады ня маюць. Тым ня меней, Швэцыя мае шмат праектаў падтрымкі Беларусі ня толькі на ўзроўні апазыцыі і грамадзтва, кажа спадар Лябедзька:
«Швэцыя як ні адна з краін Эўразьвязу імкнулася працаваць ня толькі з грамадзянскай супольнасьцю, але і зь беларускімі ўладамі. Гэта і праграмы па энэргазьберажэньні, і праграмы, зьвязаныя з супрацоўніцтвам ВНУ, і чарнобыльскія праграмы — швэды былі тут вельмі актыўныя».
Швэцыя была адным зь ініцыятараў стварэньня Эўразьвязам праграмы супрацоўніцтва з постсавецкімі краінамі «Ўсходняе партнэрства» і ўключэньня ў яе Беларусі, швэдзкія палітыкі заўсёды былі ў складзе міжнародных груп па назіраньні за выбарамі ў Беларусі, уваходзілі ў міжнародныя парлямэнцкія групы па Беларусі, а швэдзкі дыплямат Оке Пэтэрсан нейкі час узначальваў офіс АБСЭ ў Менску. У Рыксдагу Швэцыі існуе група па супрацоўніцтве зь Беларусьсю, прадстаўнікам якой беларускія ўлады звычайна не даюць візаў.
Каб быць бліжэй да Менска, швэдзкія палітыкі стварылі ў Вільні адмысловы міжпартыйны цэнтар па сувязях зь Беларусьсю. Ён рэалізуе шэраг праектаў у сфэры гендэрнай роўнасьці і моладзевай палітыкі. Беларускія партыі маюць трывалыя наўпроставыя сувязі са швэдзкімі партыямі: АГП з кансэрватыўнай партыяй «Мадэратэрна», а «Справядлівы сьвет» — са швэдзкімі сацыял-дэмакратамі.
Гаворыць актывістка «Справядлівага сьвету» Алена Скрыган: «Мы бываем практычна на ўсіх зьездах Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі, яны таксама праводзяць сэмінары, у якіх нашая партыя прымае ўдзел ужо некалькі гадоў. Кантакты ў нас сталыя, на вельмі высокім узроўні. Ёсьць кантакты і зь Левай партыяй Швэцыі, мы ў іх былі, а яны ў нас».
Алена Скрыган кажа, што ў швэдзкіх палітыкаў вялікая цікавасьць да Беларусі, якой яны шчыра жадаюць дапамагчы ў дэмакратызацыі і дзеляцца сваім досьведам.
Палітоляг Юры Чавусаў адносіць Швэцыю да блізкіх Беларусі краін, зь вялікай супольнай гісторыяй:
«Геапалітычнае значэньне гэтага суб’екта на мапе Эўропы для Беларусі немалаважнае, можна сказаць, што яно нават недаацэненае».
Праблема ў тым, што Беларусь ня мае канкрэтных сцэнароў узаемадзеяньня са Швэцыяй, кажа спадар Чавусаў:
«Нашы геапалітычныя інтарэсы праяўляюцца выключна ў эканамічнай сфэры. І калі фармальна глядзець на аб’ёмы эканамічнага ўзаемадзеяньня, то нашы стратэгі бачаць, што Швэцыя ня ёсьць самым вялікім партнэрам у Беларусі, і, адпаведна, не дэманструюць цікаўнасьці да яе, што паводле сёньняшніх стандартаў міжнароднай палітыкі не зьяўляецца правільным падыходам».
Паводле спадара Чавусава, цяперашні беларуска-швэдзкі канфлікт абумоўлены актыўнай роляй швэдзкай палітыкі ў Беларусі, яе падтрымкай грамадзянскай супольнасьці, дэмакратыі, у тым ліку ўдзелам у праектах, якія прадугледжвалі наладжваньне дыялёгу паміж апазыцыяй і ўладамі, якія рэалізоўваліся да выбараў 2010 года і разгону Плошчы.
«Пасьля фактычнага зыходу з тэрыторыі Беларусі амэрыканскіх праграмаў падтрымкі дэмакратыі, закрыцьця тых праектаў, якія ажыцьцяўляліся амбасадай ЗША, Швэцыя выступала ў Беларусі як праваднік такіх найбольш значных і найбольш скіраваных на лібэральныя каштоўнасьці праграмаў у галіне грамадзянскай супольнасьці».