Аляксандар Лукашэнка 13 жніўня прыняў з дакладам старшыню праўленьня Нацыянальнага банка Надзею Ермакову.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сытуацыі на валютным рынку і крэдытаваньні эканомікі ў цэлым, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзыдэнт паставіў задачу забясьпечыць стопрацэнтную рэалізацыю ўсіх намечаных плянаў па стабільнаму функцыянаваньню валютнага рынку. Аляксандар Лукашэнка асабліва падкрэсьліў, што золатавалютныя рэзэрвы павінны быць сфарміраваны ў зададзеным аб’ёме.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрад сумесна з Нацыянальным банкам павінны забясьпечыць утрыманьне інфляцыі ў рамках зададзеных парамэтраў. Асаблівую ўвагу Аляксандар Лукашэнка надаў уплыву Нацыянальнага банка на працэсы нарошчваньня экспарту.
Як запэўніла кіраўнік Нацбанку, ёсьць усе перадумовы для таго, каб павялічваць экспарт, што ў сваю чаргу гарантуе магчымасьць дакладнага абслугоўваньня зьнешніх крэдытных абавязацельстваў і ўтрыманьне золатавалютных рэзэрваў на ўзроўні бясьпекі.