У сваім блогу --> http://www.nybooks.com/blogs/nyrblog/2012/aug/08/olympic-arms-race/ «Новая алімпійская гонка ўзбраеньняў» на сайце The New York Review of Books аглядальнік Іен Джонсан піша, што змаганьне за мэдалі на Алімпіядзе 2012 у Лёндане яму нагадала супрацьстаяньне паміж Захадам і «Ўсходнім блёкам» у часы «халоднай вайны».
Паводле Джонсана, цяпер, як і падчас «халоднай вайны», заваяваньне залатога мэдаля на алімпіядзе — гэта справа ня так спартовага, як палітычнага прэстыжу дзяржавы. І алімпіяды, лічыць Джонсана, наогул не дапамагаюць у пашырэньні спорту сярод шырэйшых пластоў грамадзтва.
Прапануем вам пераклад некаторых урыўкаў з блогу Іена Джонсана:
"Большасьць людзей думаюць, што посьпех Усходняга блёку быў проста пытаньнем масавага допінгу — перамагалі жанчыны, падобныя на мужчын. Але разумныя краіны зразумелі, што былі і іншыя тлумачэньні гэтага посьпеху. Урады краін Варшаўскай дамовы выдаткоўвалі велізарныя грошы на спорт, гэта праўда, але ключавым было тое, што яны няўхільна арыентаваліся толькі на тых, хто меў шанцы заваяваць мэдаль. Усходняя Нямеччына, напрыклад, ніколі не пераймалася хакеем, таму што разумела, што ёй прыйдзецца падрыхтаваць прынамсі два дзесяткі элітных спартоўцаў, каб выставіць усяго адну каманду, а потым яшчэ мець справу з прызнанымі фаварытамі ў гэтай канкурэнцыі. Замест гэтага краіна засяродзіла ўвагу на віды спорту, у якіх спартовец мог выйграць некалькі мэдалёў — напрыклад, на канькабежным спорце ці язьдзе на ровары. Яна таксама пазьбягала спартовых дысцыплінаў, якія залежалі ад наяўнасьці лігі (хакей, баскетбол, бэйсбол і г. д.). Лепш было падтрымліваць спартоўцаў, якія трэніраваліся ў адзіночку, бо яны патрабавалі меншай інфраструктуры. І, вядома ж, спартоўцы такія, як Катарына Віт, атрымлівалі дастаткова грошай — і нацыянальнай увагі — каб зрабіць спорт сваёй прафэсіяй. Аматарства было для тых, хто прайграваў. (...)
Паказальна, што цяперашняя Нямеччына цалкам зьмяніла свой курс і пачала аднаўляць спартовыя школы паводле мадэлі, якая існавала ва Ўсходняй Нямеччыне. Цэнтральным аб’ектам у гэтым аднаўленьні зьяўляецца велізарны навучальны і спартовы цэнтар ва ўсходнім прыгарадзе Бэрліну, недалёка ад былой турмы Штазі. На працягу шматлікіх гадоў школьны будынак рассыпаўся, і толькі невялікая яго частка выкарыстоўвалася сярэдняй школай. Цяпер у будынку ідзе рамонт. Быў адкрыты басэйн, у школу вярнулі трэнэраў з былой Усходняй Нямеччыны. Нягледзячы на тое, што цяпер допінг забаронены, а рэжымы трэніровак ня так жорсткія, як калісьці — гэта радыкальныя зьмены ў краіне, якая некалі абуралася празьмернасьцю спартовай машыны Ўсходняй Нямеччыны і згарнула яе ў 1990-х гадах пасьля ўзьяднаньня.
Аднак намаганьні Нямеччыны толькі пачынаюцца і ў любым выпадку блякнуць у параўнаньні зь Кітаем. Кітайскія ўлады не агучваюць свайго бюджэту для элітных відаў спорту, але яго памер мусіць уражваць. Паводле дадзеных аўстралійскай прэсы, замежныя трэнэры ў Кітаі атрымаюць 250 тысяч даляраў за залаты мэдаль, 150 тысяч за срэбра і 100 тысяч за бронзу. (...)
Возьмем Вялікабрытанію. Падчас калі Sports England — масавая спартовая арганізацыя, накіраваная на папулярызацыю спорту і паляпшэньне здароўя насельніцтва — зьменшыла летась свой бюджэт з 98 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў да 82 мільёнаў, арганізацыя UK Sports (якая фінансуе элітныя віды спорту) выдзеліла 264 мільёны на гульні ў Лёндане, і большасьць гэтых грошай пайшла на некалькі спартовых дысцыплінаў, у якіх Вялікабрытанія мела шанцы заваяваць залаты мэдаль. Гэта паказвае малаверагоднасьць таго, што алімпійскія гульні зробяць шмат для пашырэньня ўдзелу грамадзтва ў спорце. Насамрэч, адбываецца адваротнае — каб скараціць дэфіцыт бюджэту, даводзіцца прадаваць спартовыя пляцоўкі".