13 жніўня на Нямізе ў Менску лідары Ўладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў уручылі падзякі тым, хто сабраў найбольш подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад кампаніі «Гавары праўду»
Падчас апошняга пікету Ўладзімер Някляеў адзначыў, што вылучацца ад народа — гэта нашмат цяжэй, чым ісьці на выбары ад партыі: «Гэта каласальная праца — сабраць 1000 подпісаў. Дзякуй тым людзям, якія не збаяліся гэтай работы», — сказаў Някляеў.
«Гавары праўду» падзякавала дзесяці асобам, якія зьбіралі подпісы ў пяці акругах. Паводле прэсавай службы кампаніі, сярод іх ёсьць людзі, што сабралі па 400-600 подпісаў.
Агулам па Беларусі за тры тыдні актывісты «Гавары праўду!» сабралі 40 тысяч подпісаў за вылучэньне 25 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.