У Лёндане завяршыліся летнія Алімпійскія гульні 2012. Афіцыйная цырымонія закрыцьця стартуе апоўначы па менскім часе.
У фінальны дзень алімпіяды беларускія гімнасткі заваявалі срэбны мэдаль, вырваўшы перамогу ў Італіі, якая апярэджвала Беларусь на стадыі кваліфікацыйных выступаў.
Усяго ў Беларусі цяпер 13 мэдалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных і 5 бронзавых. Тры мэдалі ўзялі весьляры, два мэдалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, два мэдалі ў цяжкай атлетыцы, два мэдалі ў тэнісе, два мэдалі — мастацкія гімнасткі, па адным мэдалі ў стральбе і лёгкай атлетыцы.
Стралок Сяргей Мартынаў, які заваяваў золата ў стральбе лежучы з дробнакалібэрнай стрэльбы на 50 мэтраў, ўстанавіў пры гэтым новы сусьветны і алімпійскі рэкорды.
У неафіцыйным агульнакамандным заліку зборная Беларусі заняла 23-е месца.
На першым месцы – ЗША, якія маюць 46 мэдалёў, на другім Кітай - які заваяваў золата 38 разоў, на трэцім - гаспадары гульняў - Вялікая Брытанія, з 29 залатымі ўзнагародамі.