Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў суседніх Армэніі і Азэрбайджане. Там, паводле папярэдніх дадзеных, няма ахвяр і значных разбурэньняў.
На поўначы Ірану ў выніку моцнага землятрусу колькасьць загінулых, паводле апошніх зьвестак, перавысіла 150 чалавек, сотні пацярпелі.
Два падземныя штуршкі магнітудай звыш шасьці балаў па шкале Рыхтэра здарыліся ў суботу з невялікім перапынкам. Іх эпіцэнтар знаходзіўся непадалёку ад буйнога гораду Тэбрыз. Там адзначаныя разбурэньні, часткова парушаная падача электрычнасьці і водазабеспячэньне.