У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
Your browser doesn’t support HTML5
11 жніўня побач з помнікам пісьменьніцы адбылася прэзэнтацыя кнігі Ларысы Геніюш «Лісты з Зэльвы», якая выйшла ў сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». У гэты ж дзень у Сьвята-Троіцкай царкве адбылася паніхіда на беларускай мове, падчас якой узгадвалі імя пісьменьніцы. 9 жніўня Ларысе Геніюш споўнілася б 102 гады.