Беларускі КДБ накіраваў грамадзянам Каралеўства Швецыі Пэру Кромвелу, Томасу Мазэці і Ганне Ліне Фрэй афіцыйныя позвы ў сувязі са сьледзтвам у справе парушэньня беларускай паветранай мяжы 4 ліпеня.
Позвы перакладзеныя на ангельскую мову і апублікаваныя на афіцыйным сайце КДБ
У позвах гаворыцца, што гэтыя асобы павінны зьявіцца для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у 10-дзённы тэрмін. Пры сабе неабходна мець пашпарт або іншае пасьведчаньне асобы.
Пазначаныя ў позвах і санкцыі, якія могуць быць ужытыя супраць шведзкіх грамадзянаў у выпадку іх няяўкі. Згодна з артыкулам 402 Крымінальнага Кодэксу Беларусі, за гэта ім пагражае пакараньне штрафам або папраўчая праца, або пазбаўленьне волі да 6 месяцаў.
На сайце КДБ не пазначана, якім чынам і на якія адрасы былі высланыя гэтыя позвы.