«Апошнія падзеі падрэсьліваюць неабходнасьць рашучых мераў супраць апошняй дыктатуры ў Эўропе», — гаворыцца ў заяве.
Два міжнародныя недзяржаўныя аналітычныя цэнтры, Freedom House і Цэнтар аналізу эўрапейскай палітыкі (CEPA), выступілі з супольнай заявай да эўрапейскіх дзяржаваў праявіць салідарнасьць са Швэцыяй у яе спробах прыцягнуць увагу да парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Заява прынятая напярэдадні заўтрашняга паседжаньня Камітэту ў пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў Брусэлі, якое будзе прысьвечанае беларуска-швэдзкаму дыпляматычнаму канфлікту.
«Мы заклікаем урады краінаў-сябраў ЭЗ абмеркаваць пасланьне яснага мэсыджу наконт таго, што эўрапейскія краіны будуць салідарна зь беларускім народам падтрымліваць яго асноўныя правы і свабоды. Тым ня менш міжнародная супольнасьць мусіць усьведамляць, што рэжым Лукашэнкі можа ў адказ яшчэ мацней паглыбіць ізаляцыю беларускіх грамадзянаў, калі канфлікт пашырыцца па-за Швэцыю», – сказала ў заяве Сюзан Корк, дырэктар праграмаў Freedom House для Эўразіі.
«Гэты апошні крок, які адбыўся пасьля выгнаньня польскага амбасадара ў пачатку году, зьяўляецца выразным выпрабаваньнем для рашучасьці Захаду, якое немагчыма праігнараваць», – сказаў у заяве Пітэр Доран з Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.