Журналістам загадалі не зьяўляцца зь лягатыпам "Белсату" ў цэнтры Віцебску

Вядоўцу праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольгу Старасьціну і журналіста Дзяніса Міхайлава выпусьцілі з пастарунку міліцыі.
На іх склалі пратакол за працу без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Для Міхайлава гэта ўжо другі такі пратакол.

Міхайлаў паведаміў, што зь імі правялі прафіляктычную гутарку, каб журналісты не зьяўляліся з лога "Белсату" ў цэнтры Віцебску.

Старасьціну і Міхайлава затрымалі некалькі гадзін таму. Яны плянавалі запісаць відэаапытаньне жыхароў гораду пра выбары і пра тое, ці ведаюць людзі сваіх дэпутатаў