У Віцебску затрымалі незалежных журналістаў

Вядоўца праграмы тэлебачаньня "Белсат" Вольга Старасьціна і журналіст Дзяніс Міхайлаў знаходзяцца ў пастарунку міліцыі Чыгуначнага раёну Віцебску.
Праз тэлефон Дзяніс Міхайлаў паведаміў, што іх затрымалі ў раёне Плошчы Перамогі, калі яна здымалі відэасюжэт пра жыцьцё Віцебску.

Журналісты меркавалі запісаць відэаапытаньне жыхароў пра выбары і пра тое, ці ведаюць людзі сваіх дэпутатаў

Вольгу Старасьціну, у якой няма пры сабе пашпарта, трымаюць асобна. Дзяніс Міхайлаў дае міліцыянтам тлумачэньні.