Старшыня Камітэту замежных спраў Сойму Літвы выказаў засьцярогу, што магчымыя просьбы беларускіх уладаў аб юрыдычнай дапамозе у справе магчымага перасячэньня дзяржаўнай мяжы могуць быць спробай паўтарыць гісторыю Алеся Бяляцкага.
Камэнтуючы зьвесткі ў СМІ аб магчымым афіцыйным звароце беларускага боку да Літвы у справе «плюшавага дэсанту», кіраўнік парлямэнцкага камітэту замежных спраў Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс згадаў справу Беляцкага і пашкадаваў аб самаізаляцыі Беларусі. Э. Зінгерыс выказаў засьцярогу, што магчымыя просьбы беларускіх уладаў да Літвы аб юрыдычнай дапамозе у справе магчымага перасячэньня дзяржаўнай мяжы могуць быць спробай паўтарыць гісторыю Алеся Бяляцкага.
У паведамленьні аб заяве старшыні камітэту замежных спраў літоўскага Сойму гаворыцца, што Літва паважае недатыкальнасьць дзяржаўных межаў Беларусі і выконвае ўсе падпісаныя юрыдычныя дамовы. Аднак гэта ніякім чынам не павінна стацца падставай для дыктатара суседняй краіны перасьледаваць сваіх палітычных апанэнтаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, як гэта, на жаль, адбылося год таму, калі афіцыйна перададзеную інфармацыю ад інстытуцыяў Літвы і Польшчы беларуская ўлада выкарыстала для палітычна матываванага перасьледу кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна».
Паводле Э. Зінгерыса, высылка зь Беларусі швэдзкіх дыпляматаў і адкліканьне беларускага амбасадара са Швэцыі — неадэкватная рэакцыя беларускіх уладаў на падзеі 4 ліпеня. Апошнія дзеяньні Беларусі, гэтак жа як і закрыцьцё місіі АБСЭ на пачатку 2011 году ў Менску, сталыя парушэньні правоў чалавека і грамадзянаў, наяўнасьць у краіне палітвязьняў і няспынныя палітычныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў паказваюць, што ўлада Беларусі і надалей зьмяншае свае сувязі са сьветам і сама павялічвае міжнародную ізаляцыю сваёй краіны.
«Усе гэтыя падзеі яшчэ раз сьведчаць, што ў дачыненьнях з такімі недэмакратычнымі краінамі, як Беларусь, у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека ня можа быць ніякіх кампрамісаў, а Літва, Швэцыя і іншыя дэмакратычныя краіны павінны ўсебакова падтрымліваць дэмакратычную будучыню Беларусі. Літва ў Эразьвязе па гэтым пытаньні абавязаная яшчэ раз вельмі ясна выказаць сваё меркаваньне», — гаворыцца у паведамленьні Сойму Літвы аб заяве кіраўніка камітэту замежных справаў.